Бакшты

Фестываль вясковай культуры «Бакштаўcкі каларыт»

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

У праграме:
раённы конкурс побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»;
канцэрт калектываў аматарскай творчасці «Гучы, родная песня»;
выстава-дэгустацыя страў і напояў вясковай кухні «Што ні страва — дзіўны смак»;
майстар-клас па традыцыйных рамёствах «Сакрэты рамяства»;
выстава прадметаў народнага побыту «Зроблена рукамі землякоў»;
выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «З крыніц прыгажосці».
На фестывальнай пляцоўцы будуць працаваць забаўляльныя атракцыёны, гандлёвыя кропкі.