Фэст

АНОНС

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані, а чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з ведання сваёй гісторыі. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю запрашаем 28 мая 2022 года на шляхецкім фэсце «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх», які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

У праграме:
??урачыстае адкрыццё «Фэст вітае гасцей»;
??квэст-гульня «Сцежкамі старадаўняга парку»;
??канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;
??дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;
??канцэртна — забаўляльная праграма «Вечар у Жамыслаўльскім парку».

Упершыню на фэсце выступіць аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў «Баламуты» з г. Мінска.

Гледачы стануць удзельнікамі танцавальнай праграмы «Серпанцін».

На працягу свята працуюць: атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, выстаўкі «З гісторыі фэста» і «115 год касцёлу св. Уладзіслава». У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.