Повязь часоў

АНОНС

Дарагія сябры!
Запрашаем вас 24 красавіка 2022 года ў 12.00 у сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Дайліды на свята рамёстваў «Повязь часоў».

На свяце вы зможаце дакрануцца да вечнай крыніцы натхнення — найбагацейшай традыцыйнай культуры беларусаў.

У праграме:
— дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах;
— майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў: саломапляценні, ткацтве, лазапляценні;
— канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш» (г.п. Юрацішкі); народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» (аг.Лаздуны1), фальклорнага ансамбля «Вечарніца» (г.Іўе); народнага ансамбля народнай песні «Даўніна» (аг.Геранёны); — сюжэтна-гульнёвыя праграмы.
На працягу свята працуюць: выстаўка народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя, музейная экспазіцыя «Саламяная казка», фотазона, гандлёвая кропка і майстар-клас па танцах побыту «Танцуем па-даўнейшаму».