Фест

АНОНС

27 мая адбудзецца фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх».
Вабіць сваім хараством Жамыслаўльская зямля. Вялікі ўклад у яе росквіт ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19 стагоддзях. Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю прайсціся сцежкамі старадаўняга парку і адчуць сябе часцінкай святочнай падзеі запрашаем 27 мая на фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17:00 у аг. Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.У праграме:
— урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;
— акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;
— квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”, прысвечаная 140-годдзю стварэння знакамітага парка з адзіным у Беларусі пенсільванскім ясенем;
— дэфіле “Карагод года”;
— канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна; — танцавальна-забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.

На фэсце выступяць жаданыя госці з гарадоў Бярозаўкі і Мінска: народны вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры” і аматарскі танцавальны калектыў гісторыка-побытавых танцаў “Баламуты”.

На працягу свята працуюць: выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “140 гадоў знакамітаму парку ”, атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.
У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.