Праздник

Свята “Купальскі карагод”

6 ліпеня 2024 года ў 20:00 гадзін сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Лелюкі запрашае ўсіх жыхароў і гасцей рэгіёна на свята «Купальскі карагод», якое адбудзецца ў в.Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).
У праграме:
тэатралізаванае прадстаўленне,
канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»,
купальскія варожбы, забавы.
Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, прыняць удзел у гульнях, карагодах, паслухаць купальскія песні і знайсці сваю папараць-кветку.
На свяце працуюць: бяспройгрышная латарэя; атракцыёны; танцавальная пляцоўка з пенна-лазернай дыскатэкай.