Сельское хозяйство

АНОНС

19 лістапада 2022 года пройдзе раённае свята «Слава табе, працоўны народ!», прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Пачатак у 10:00 гадзін.

У праграме свята:

10:00 Плошча Камсамольская
Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі «Аграсалон»;

Пляцоўка каля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Выстава-продаж сувенірнай прадукцыі «Скарбонка рамёстваў»,
Працуюць святочныя падворкі гаспадарак «У сваім краю, як у раю»;
Спаборніцтва па ўзняцці мяшка вагай 50 кг;
Гульнёвая праграма «Скончыў работу – гуляй у ахвоту!»;
Канцэрт «Будзе хлеб – будзе і песня!» з удзелам аматарскіх калектываў ГУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».

10:30 Файе Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу
Канцэртнае выступленне народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Чабарок»;
Працуе выяздны буфет;

11:00 Глядзельная зала Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу
Канцэрт-ушанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна «Шчыра вітаем зямелькі рупліўцаў!»;
Канцэрт Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь (г.Мінск).
Работа святочных пляцовак будзе залежыць ад спрыяльнага надвор’я.